абсадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. што і чым. Пасадзіць дрэвы, кусты вакол чаго-н. А. сядзібу бярозамі.

2. каго. Перамагчы, паваліць каго-н. (разм.). Ён і мядзведзя абсадзіць.

|| незак. абса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абса́джванне, -я, н. і абса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (спец.).

|| прым. абса́дачны, -ая, -ае. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)