або́йма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі; колькасць патронаў у такой рамцы. А. патронаў.

2. Скаба, абруч і пад., якія служаць для замацавання частак машын, збудаванняў і пад. (спец.). Жалезабетонная а.

3. перан. Шэраг, набор чаго-н. (пра тое, што з’яўляецца адно за адным; разм., часцей неадабр.). Цэлая а. аргументаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)