абмеркава́ць, -мярку́ю, -мярку́еш, -мярку́е; -мярку́й; -меркава́ны; зак., што.

Калектыўна абгаварыць што-н., прааналізаваць, абдумаць і зрабіць вывады. А. даклад. А. новы праект статута.

|| незак. абмярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абмярко́ўванне, -я, н. і абмеркава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)