абману́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Схлусіць, наўмысна сказаць каму-н. няпраўду.

2. Увесці ў зман непраўдзівымі адносінамі, ашукаць. А. пакупніка.

3. Не апраўдаць чыіх-н. спадзяванняў; не выканаць дадзеных абяцанняў, падвесці, падмануць, спакусіць. Абяцаў быць і абмануў.

|| незак. абма́нваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абма́н, -у, м. і абма́нванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)