абма́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны; зак., каго-што.

1. Пакрыць, намазаць якім-н. рэчывам. А. сцены глінай.

2. Забрудзіць, запэцкаць. А. рукі фарбай.

|| незак. абма́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. абма́зацца, -ма́жуся, -ма́жашся, -ма́жацца; -ма́жся; незак. абма́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. абма́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.) і абма́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)