абжы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ў, -жыла́, -ло́; -жы́ты; зак., што.

Асвоіць, зрабіць жылым, прыстасаваць для жыцця. А. новае месца. А. кватэру.

|| незак. абжыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)