абжы́цца, -жыву́ся, -жыве́шся, -жыве́цца; -жывёмся, -жывяце́ся, -жыву́цца; -жы́ўся, -жыла́ся, -ло́ся; зак.

1. Набыць, нажыць усё неабходнае на новым месцы жыхарства. А. ў новай кватэры.

2. Прывыкнуць да жыцця на новым месцы, звыкнуцца з новымі ўмовамі. А. ў горадзе.

|| незак. абжыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)