абда́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -дало́; -да́дзены; зак., каго-што.

1. Абліць, абсыпаць, абвеяць адразу вялікай колькасцю чаго-н. з усіх бакоў. А. гладыш варам. Халодны вецер абдаў хлопчыка.

2. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуццё, перажыванне і пад.). Раптам абдало (безас.) яго нейкай незнаёмаю трывогай.

Як варам абдало (разм.) — аб прыліве крыві да твару, выкліканым хваляваннем, адчуваннем няёмкасці.

|| незак. абдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́; -даю́ць.

|| звар. абда́цца, -да́мся, -дасі́ся, -да́сца; -дадзі́мся, -дасце́ся, -даду́цца; -да́ўся, -дала́ся, -ло́ся.

|| незак. абдава́цца, -даю́ся, -даёшся, -даёцца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)