абвяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак.

1. каго-што. Абгарнуць, абкруціць чым-н., звязаўшы канцы або замацаваўшы вяроўкай і пад. А. хворую нагу. А. яблыню на зіму.

2. Звязаць, каб змацаваць што-н.

3. што. Зрабіць надвязку па краях чаго-н. А. каўнерык каляровай ніткай. А. ручнік карункамі.

|| незак. абвя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. абвяза́цца, -вяжу́ся, -вя́жашся, -вя́жацца; -вяжы́ся (да 1 знач.); незак. абвя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. абвя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. і абвя́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)