абве́зці, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; -вёз, -ве́зла; -вязі́; -ве́зены; зак., каго-што.

1. Правезці вакол чаго-н. А. турыстаў вакол горада.

2. Правезці кружным шляхам, мінаючы што-н.

3. Развозячы ва ўсе пункты, азнаёміць з чым-н. А. загад па брыгадах.

|| незак. абво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць; -во́зь.

|| наз. абво́з, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)