абаткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

1. Заткнуць чым-н. дзіркі, шчыліны і пад. А. пазы мохам. А. і засмаліць лодку.

2. Абгарадзіць што-н., абсадзіць што-н., наўтыкаўшы галінак або палак, абкружыць чым-н. уваткнутым. А. галінкамі градку.

|| незак. абтыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)