абарва́ць¹, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак.

1. што. Сарваць што-н. А. яблык.

2. што. Абабраць, пазрываць плады, ягады і пад. А. яблыню.

3. што. Вырваць што-н. А. пялёсткі рамонка. 4. што. Адарваць што-н. ад чаго-н.; моцна нацягнуўшы, разарваць. А. фіранку. А. электраправодку.

5. перан., што. Раптоўна і рэзка спыніць якое-н. дзеянне. А. песню.

6. перан., каго. Перапыніць, прымусіць змоўкнуць каго-н. (разм.). А. субяседніка.

7. што. Пашкодзіць, пакусаць; разарваць, кусаючы (пра сабак; разм.). Сабака абарваў штаны.

Абарваць тэлефон (разм.) — часта, многа званіць па тэлефоне.

|| незак. абрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абры́ў, -ры́ву, м. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)