абарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адарвацца, аддзяліцца ад чаго-н. Трос абарваўся.

2. Не ўтрымаўшыся, зваліцца, упасці адкуль-н. А. з рыштавання.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Нечакана спыніцца, перарвацца (пра якое-н. дзеянне, працэс). Гутарка абарвалася. Песня абарвалася.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Рэзка, без паступовага пераходу кончыцца. За горадам шаша абарвалася.

5. Абнасіцца, знасіць да дзірак вопратку.

|| незак. абрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. абры́ў, -ры́ву, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)