абагу́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Зрабіць асабістае, уласнае калектыўным, грамадскім, агульным (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб’екты, жывёлу і пад.). А. маёмасць. А. зямлю. А. жывёлу.

|| незак. абагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абагу́льванне, -я, н. і абагу́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)