абабі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́, -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́ты; зак., што.

1. Удараючы, прымусіць адпасці што-н., ачысціць ад чаго-н., атрэсці (разм.). А. яблыню.

2. Пашкодзіць паверхню чаго-н. А. палец. А. тынк.

3. Прыбіць, пакрыўшы, абцягнуўшы чым-н. А. дзверы дэрмацінам.

4. Зрабіць прыгодным для язды. А. дарогу.

Абабіць капейку (разм.) — зарабіць грошай.

|| незак. абабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

|| наз. абабіва́нне, -я, н. і абі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)