назоўнік | мужчынскі род
звона, званы, званоў, м. Ударны сігнальны падвясны інструмент (з медзі або меднага сплаву) у форме пустога ўсечанага конуса з падвешаным усярэдзіне ўдарнікам (языком).
- Царкоўны з.
- Пажарны з.
- Званіць ва ўсе званы (таксама пераноснае значэнне: расказваць усім пра што-н.).
звону. Гук, які ўтвараецца гэтым інструментам, а таксама металічнымі або шклянымі прадметамі пры ўдары.
- З. касы.
- З. шклянак.
звону, пераноснае значэнне Погаласкі, плёткі.
- Нечага было разносіць такі з. па сяле.
|| прыметнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)