звязка назоўнік | жаночы род
-
Некалькі аднародных прадметаў, звязаных разам.
- З. ключоў.
- З. кніг.
-
Сухажылле, якое змацоўвае асобныя часткі шкілета, асобныя органы цела.
- Расцяжэнне звязак.
- Галасавыя звязкі.
-
У граматыцы: дапаможнае слова, якое ўтварае частку выказніка.
|| прыметнік: звязачны і звязкавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)