жывіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне
-
Харчавацца і здабываць харчаванне. Ластаўкі жывяцца насякомымі.
- Ж. падзённай работай.
-
Забяспечвацца ўсім неабходным для нармальнага існавання, развіцця, дзейнасці.
- Тканкі чалавечага арганізма жывяцца кіслародам.
- Расліны жывяцца сокамі з зямлі.
-
Мець для сябе выгаду, карысць, нажывацца.
- Ж. з чужога мазаля.
|| назоўнік: жыўленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)