жыцце прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.:
- які мае адносіны да жыцця (у 1 знач.), напр. жыццепадобны;
- які мае адносіны да жыцця (у 2 знач.), да існавання, напр. жыцценебяспечны, жыццеўстойлівасць, жыццеўстойлівы;
- які мае адносіны да жыцця (у 3 знач.), да жыццёвага шляху, напр. жыццеадлюстраванне;
- які мае адносіны да жыцця (у 4 знач.), напр. жыццесцвярджальны;
- які мае адносіны да жыцця (у 5 знач.), да рэчаіснасці, напр. жыццеразуменне, жыццеўладкаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)