жа, (пасля галосных) ж.

  1. злуч. супраціўны. Злучае сказы з адносінамі супрацьпастаўлення.

    • Мне гаворыць адно, сам жа робіць другое.
  2. злуч. уступальны. далучальны. Ужыв. для далучэння сказаў з паведамленнем дадатковага або тлумачальнага зместу.

    • Вядзі нас, ты ж ведаеш дарогу.
  3. часц. ўзмацняльная. Ужыв. ўзмацнення значэння папярэдняга слова сэнсу таго, што выказваецца.

    • З кім жа ён застанецца?
  4. часц. Ужыв. пасля займеннікаў і прыслоўяў, каб падкрэсліць падабенства, супадзенне, аднолькавасць.

    • Яны прыйшлі з аднаго і таго ж мястэчка.
    • Той жа.
    • Тады ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)