зборны прыметнік
-
Які з’яўляецца месцам збору каго-н.
- З. пункт.
-
Які складаецца з аб’яднаных у цэлае разнародных частак.
- Зборная каманда (у спорце: з лепшых ігракоў розных каманд).
-
Састаўлены з асобных гатовых дэталей, элементаў; заснаваны на прымяненні такіх дэталей.
- З. дом.
- Зборныя канструкцыі.
- Зборнае домабудаўніцтва.
-
Абагульнены, які адносіцца да многіх.
- З. літаратурны вобраз.
-
У граматыцы — які абазначае сукупнасць прадметаў ці асоб, што ўспрымаюцца як адзінае цэлае.
- Зборныя назоўнікі.
|| назоўнік: зборкасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)