застыць,
-
Загусцець, стаць цвёрдым ад холаду, ахалоджвання.
- Лой застыў.
- Смала застыла.
-
Пра ваду: ператварыцца ў лёд (
разм. ).- Рачулка застыла.
-
Моцна змерзнуць (
разм. ).- З. на марозе.
- Рукі застылі.
-
Пра труп: стаць халодным, скарчанець.
-
перан. Замерці (у 1знач. ), стаць нерухомым.- З. на месцы ад здзіўлення.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)