заспець дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыбыўшы, паспець убачыць, знайсці на месцы.

    • З. поезд на станцыі.
    • Я заспеў сябра яшчэ дома.
  2. Раптоўна застаць дзе-н., у якім-н. стане, за якім-н. заняткам.

    • З. злодзея.
    • Ноч заспела падарожнікаў у лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)