зараз1 прыслоўе
-
Цяпер, у сучасны момант.
- Я з. заняты.
-
У самым хуткім часе, неўзабаве.
- З. я вам усё раскажу.
-
Толькі што, зусім нядаўна.
- Расказаная з. гісторыя.
-
(звычайна з часціцай «жа»), Неадкладна, у гэты ж час.
- Трэба з. жа ўсё праверыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)