зайсці,
-
Ідучы, мімаходам пабыць дзе
-н. , наведаць каго-н. , наогул прыйсці да каго-н. - З. ў кантору.
- З. да сябра.
- Зайдзіце да мяне вечарам.
-
па каго-што і з
інф. Прыйсці куды-н. па каго-, што-н. , з якой-н. мэтай.- З. ў яслі па дзіця.
-
Падысці не прама, а збоку, у абход.
- З. ад лесу.
- З. з правага боку.
-
Ідучы, трапіць куды
-н. далёка, за якую-н. мяжу.- З. ў тыл.
- З. па горла ў ваду.
- Сонца зайшло за хмары або сонца зайшло (г. зн. схавалася за гарызонтам).
- Гутарка зайшла за поўнач (
перан. ). - Справа зайшла надта далёка (
перан. перайшла дазволеныя межы).
-
Узнікнуць, пачацца (пра размову, гутарку).
- Зайшла гаворка пра літаратуру.
-
Зрабіць ход, пайсці (пра гульні ў карты).
- З. тузам (з туза).
-
у што. Заехаць, паглыбіцца.
- Цвік зайшоў у сцяну па самую плешку.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)