за прыстаўка
-
Утварае дзеясловы са знач.:
- пачатку дзеяння, напр. заапладзіраваць, захварэць, закрычаць, заспяваць, забегаць, замахаць;
- закончанасць, вынік дзеяння або стану, напр. забяліць, завязаць, запакаваць, засохнуць, зацвярдзець;
- выхад дзеяння за межы звычайнага або дапушчальнага, напр. забавіцца, загаварыцца, захваліць;
- распаўсюджанне дзеяння за якія-н. межы, напр. заехаць (за дом), зайсці (за сцяну), заслаць (на край свету);
- адхіленне ўбок ад асноўнага напрамку руху з кароткачасовым спыненнем, напр. забегчы, заехаць, загпянуць (да знаёмых).
-
Утварае назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі са знач.: які знаходзіцца на тым баку чаго-н., ззаду або за межамі чаго-н., напр. заакіянскі, завуголле, загародны, задворкі, залетась, заўчора.
-
Утварае якасныя прыметнікі і прыслоўі і абазначае перавышэнне якасці, напр. завельмі, завузкі, завялікі, замнога, занадта.
-
Утварае прыслоўі са знач.: у межах таго перыяду, які называецца словам без прыстаўкі; да наступлення новага перыяду, напр. замалада, засветла, зацемна, зацепла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)