з-за,
-
Ужыв. пры абазначэнні напрамку, руху адкуль-н. , з месца, закрытага чым-н. , з супрацьлеглага боку чаго-н. - Выглядваць з-за дзвярэй.
- Дом віднеецца з-за агароджы.
- Вылезці з-за стала.
-
Ужыв. пры ўказанні на прычыну, падставу дзеяння або пры ўказанні на асобу, што з’яўляецца прычынай чаго-н. - Спрачацца з-за дробязей.
- З-за яго столькі непрыемнасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)