выраўняцца, ; зак.

  1. Тое, што і выраўнавацца.

  2. Разагнуцца, выпрастацца.

    • Жанчына, убачыўшы нас, выраўнялася, прывіталася.
  3. Размясціцца па прамой лініі, параўняцца.

    • Калона выраўнялася.
    • В. ў рабоце з кім-н. (перан.).
  4. Стаць лепшым (у фізічных або духоўных адносінах).

    • Хлапец выраўняўся і пастрайнеў.

|| незак. выраўнівацца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)