выхадны прыметнік

  1. гл. выйсці і выхад.

  2. Які надзяваецца не для працы, святочны, парадны.

    • В. касцюм.
  3. Які выдаецца пры звальненні з работы.

    • Выхадная дапамога.
  4. выхадны, -ога, м., выхадная, -ой, ж., -ыя, -ых. Той, хто выкарыстоўвае свой выхадны дзень (размоўнае).

    • Ён сёння в.
  5. Тое, што і выхадны дзень (размоўнае).

    • Паедзем у в. па грыбы.
    • Выхадны дзень — дзень адпачынку, дзень, вольны ад работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)