вуха,
-
Орган слыху, а таксама вонкавая частка яго ў форме ракавіны.
- Унутранае в.
- Адмарозіць вушы.
- Пачухаць за вухам.
- Праваліцца па самыя вушы (вельмі глыбока).
- Тугаваты (тугі) на в. (глухаваты).
- На в. гаварыць (ціха, каля самага вуха таго, хто слухае).
- Міма вушэй прапусціць што
-н. (пакінуць без увагі). - В. рэжа або дзярэ (пра непрыемныя спевы, музыку;
разм. ). - Не бачыць каму
-н. каго-, што-н. як сваіх вушэй (ніколі не ўбачыць, не атрымаць;разм. ). - За вушы не адцягнеш каго
-н. (вельмі падабаецца каму-н. што-н. іразм. ). - Адным вухам (або краем вуха) чуў (не поўнасцю, без падрабязнасцей;
разм. ). - І сцены вушы маюць (тут могуць падслухваць).
- Вушы наставіць (натапырыць) (пачаць прыслухоўвацца).
- Трымаць вушы востра (не быць вельмі даверлівым, быць асцярожным, пільным;
разм. ). - У вушы ўвесці каму (падказаць каму
-н. неабходнасць якога-н. дзеяння). - Як у вуху (зацішна, цёпла).
-
перан, звычайна адз. Здольнасць успрымаць гукі.
- Чуткае в. ў каго
-н.
- Чуткае в. ў каго
-
часцей мн. У цёплай шапцы-вушанцы — бакавыя адкідныя часткі.
- Шапка з вушамі.
-
У некаторых прадметаў: бакавая частка, прыстасаванне для падвешвання, пад’ёму.
- Вушы цэбра.
І вухам не вядзе (
разм. ) — не звяртае ніякай увагі.Па вушы закахацца (
разм. ) — вельмі моцна.Па (самыя) вушы (
разм. ) — вельмі глыбока, многа, моцна; поўнасцю.- Па (самыя) вушы ўвайсці ў справу.
- Дома работы па вушы.
Ні вуха ні рыла (не разумее, не ведае
і пад. іразм. ) — зусім нічога (не разумее, не ведаеі пад. ).
||
- За вушка ды на сонейка (выкрыць, прыцягнуць да адказнасці каго
-н. ).
||
- Вушныя хваробы.
- В. ўрач (па лячэнню вуха; разм).
- Вушная ракавіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)