воўк,
Драпежная жывёліна сямейства сабачых, звычайна шэрай масці.
- Колькі ваўка ні кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць (прыказка).
- І ваўкі сыты і авечкі цэлы (прымаўка).
- Хоць воўкам вый (вельмі дрэнна, становішча бязвыхаднае).
- Воўкам глядзець (пазіраць) (глядзець панура, варожа).
Біты воўк (
разм. ) — пра бывалага, вопытнага чалавека.Марскі воўк (
разм. ,адабр. ) — пра бывалага, вопытнага марака.
||
||
||
- Воўчы апетыт (вельмі моцны).
Воўчы білет (пашпарт) — у царскай Расіі: дакумент з адзнакай паліцыі аб палітычнай ненадзейнасці яго ўласніка.
Воўчы закон — беззаконне, якое падтрымліваецца грубым насіллем.
Воўчыя грыбы — агульная назва неядомых грыбоў.
Воўчыя ягады — чырвоныя або чорныя плады ядавітых лясных раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)