вецер, , м.

Рух паветра ў гарызантальным напрамку.

  • Моцны в.
  • Спадарожны в.
  • Паўднёвы в.
  • Подых ветру.
  • Стаяць на ветры (там, дзе дзьме моцны вецер).
  • Трымаць нос па ветры (перан. прыстасоўвацца да абставін).
  • Шукай ветру ў полі (пра дарэмныя пошукі).
  • Куды в. дзьме (перан. прыстасоўваючыся да большасці думак, поглядаў, густаў).
  • Кідаць словы на вецер (разм.) — гаварыць упустую, дарэмна ці неабдумана.

  • Вецер у галаве ў каго (разм. неадабр.) — пра легкадумнага чалавека.

  • Ветрам падшыты або падбіты (разм.) — пра легкадумнага чалавека, а таксама пра адзенне без цёплай падкладкі.

|| памянш. ветрык, .

  • З ветрыкам (пра язду: вельмі хутка; разм.).

|| прым. ветравы, .

  • Ветравы подых.
  • Ветравое шкло (у аўтамашынах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)