відэа прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да электрычных сігналаў, якія выклікаюць адлюстраванне (відэасігналам), напр. відэазапіс, відэамагнітафон, відэатэлефон;
  2. які мае адносіны да відэазапісу, напр. відэаплёнка, відэафільм, відэаінжынер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)