узор назоўнік | мужчынскі род

  1. Малюнак, у якім спалучаюцца ў пэўным парадку лініі, колеры, фігуры і пад.

    • У. тканіны.
    • Маляўнічы ў.
    • Ледзяны ў. на акне (пераноснае значэнне).
  2. Паказальны або пробны выраб.

    • Узоры тканіны.
    • У. паперы.
  3. Паказальны прыклад чаго-н., што-н. дасканалае, вартае пераймання.

    • У. мужнасці.
    • У. працавітасці.
  4. Спосаб канструкцыі, від, форма.

    • Вінтоўка новага ўзору.

|| прыметнік: узорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)