уз прыстаўка

  1. Ужыв. пры ўтварэнні дзясловаў і абазначае:

    • 1) накіраванасць руху ўверх, напр. узляцець;
    • 2) напружанасць, сілу дзеяння, хуткае наступленне якога-н. стану, напр. узвіхрыцца, узрасці;
    • 3) давядзенне дзеяння да якога-н. стану, мяжы, напр. узбоўтаць, уз’есціся.
  2. Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і прыслоўяў і абазначае: на краі чаго-н. або побач з чым-н., напр. узлесак, узмор’е, узбоч, уздоўж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)