увесь, займ..

  1. Поўны, без выключэння, цалкам.

    • Праседзець у. вечар за кнігай.
    • У. мокры.
    • Спаліць усе дровы.
    • Ва ўсёй красе.
    • З усёй сілы.
  2. усё, усяго: Тое, што ёсць, цалкам, без выключэння.

    • Усё для справы.
    • Заўсёды ўсім задаволены.
    • Усяго пакрыху.
    • Усё разам узятае (усе абставіны, усё, пра што гаварылася).
  3. усё, усіх: У поўным складзе, без выключэння (пра людзей).

    • Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.
    • Усе да аднаго (без выключэння).
    • Лепшы за ўсіх.
  4. Скончыцца, зрасходвацца цалкам.

    • Соль уся.
  5. Скончана, канец (разм.).

    • Больш не ўбачымся. Усё.
    • Не хачу ехаць — і ўсё!

  6. іншыя значэнні:

    • Па ўсім відаць (разм.) — па ўсіх прыметах.

      • Па ўсім відаць, што ён не згодзіцца на абмен.

    • Увесь у каго (у бацьку, у маці і пад.) хто — пра падабенства каго-н. да каго-н.

    • Усё адно або усё роўна — аднолькава, няма розніцы, абавязкова нягледзячы ні на што.

      • Усё адно я не пайду туды.

      • Мне ўсё роўна.
    • Усё адно як або усё роўна як — як быццам бы.

      • Ты ўсё адно як глухі.

    • Усё як ёсць (разм.) — літаральна ўсё, поўнасцю.

      • Прадаць усё як ёсць.

    • Усяго добрага (або найлепшага) — пажаданне пры развітанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)