увязацца, ; зак.

  1. Стаць увязаным, завязаным.

    • Рэчы добра ўвязаліся.
  2. перан. Прыйсці ў адпаведнасць з чым-н.

    • Планы добра ўвязаліся з мясцовымі ўмовамі.
  3. перан. Без дазволу накіравацца ўслед за кім-н., далучыцца да каго-н., хто ідзе, едзе (разм.).

    • За намі ўвязаўся сабака.
  4. перан. Уключыцца, умяшацца ў што-н. (разм.).

    • У. ў бойку.

|| незак. увязвацца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)