увайсці, ; зак.

  1. Уступіць, пранікнуць унутр.

    • У. ў дом.
    • У. ў гісторыю (перан. захавацца ў памяці чалавецтва).
  2. Уключыцца ў склад, у члены чаго-н.

    • У. ў склад праўлення.
  3. Змясціцца.

    • У бочку ўвайшло яшчэ адно вядро вады.
  4. Асвоіцца з чым-н., унікнуць у што-н.

    • У ў новую работу.
    • У. ў курс справы.
  5. У спалучэнні з абстрактнымі назоўнікамі азначае пачатак дзеяння, стану, названага назоўнікам.

    • У ў моду (стаць звычайным, прывычным).
    • У ў прывычку (стаць прывычным).
    • У ў азарт (моцна захапіцца чым-н., адчуць запал да чаго-н.).
    • У. ў давер (пачаць карыстацца даверам).
    • У ў сілу (падужэць, а таксама стаць законным, дзейным).
  6. Прайсці які-н. шлях (разм.).

    • У дзесяць кіламетраў.

|| незак. уваходзіць, .

|| наз. уваход, і уваходжанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)