увагнаць, ; зак.

  1. каго (што) у што. Загнаць унутр.

    • У. жывёлу ў хлеў.
  2. што ў што. З сілай убіць, уткнуць.

    • У. рыдлёўку ў зямлю.
  3. перан., каго (што) у што. Давесці да якога-н. стану (звычайна непрыемнага).

    • У. у пот.
    • У. у чырвань.
    • У. у расходы.

|| незак. уганяць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)