дзеяслоў | закончанае трыванне
Трымаючы, не даць упасці каму-, чаму-н.
- Не ўтрымаў вясло ў руках.
Захаваць, зберагчы.
- У. свае пазіцыі.
- У. у памяці.
Не адпусціць, не аддаць частку чаго-н. пры выплаце (афіцыйнае).
- У. дваццаць тысяч рублёў з зарплаты.
Затрымаўшы, спыніць ці прымусіць застацца.
- У такое надвор’е дзяцей у хаце не ўтрымаеш.
- У. каня.
Не даць зрабіць што-н.
- У. ад неабдуманага ўчынку.
Не даць праявіцца чаму-н.
- Слёз было не ў.
|| незакончанае трыванне:
|| назоўнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)