уткнуцца, ; зак.

  1. Убіцца вострым канцом у што-н.

    • Кап’ё ўткнулася ў зямлю.
  2. Ткнуўшыся, уперціся, зарыцца ў што-н.

    • У. галавой у падушку.
  3. перан. Паглыбіцца ў які-н. занятак, уважліва разглядаючы што-н., займаючыся чым-н. (неадабр.).

    • У. ў кнігу.
  4. перан. Умяшацца, прыняць удзел у чым-н. (разм. неадабр.).

    • Усюды ты ўткнешся.

|| незак. утыкацца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)