устанавіць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Паставіць належным чынам.
- У. генератар.
- У. прыцэл.
-
Вызначыць, назначыць, зацвердзіць, увесці ў дзеянне.
- У. дзяжурства.
- У. дні адпачынку.
- У. нормы выпрацоўкі.
-
Наладзіць, ажыццявіць.
- У. сувязь з кім-н.
-
Выявіць, вызначыць; давесці, адкрыць.
- У., што чалавек не вінаваты.
- У. ісціну.
|| незакончанае трыванне: устанаўліваць і устанаўляць.
|| назоўнік: устаноўка і устанаўленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)