уссесці, ; зак. (разм.).

  1. Наваліцца ўсім сваім цяжарам.

    • Двое ўсселі на аднаго.
  2. Сесці куды-н. у вялікай колькасці.

    • Мурашкі ўсселі на ногі.
  3. перан. З лютасцю напасці.

    • Глядзі, уссядуць сабакі — не абаронішся.
  4. Неўзлюбіўшы каго-н. ці раззлаваўшыся на каго-н., пачаць папракаць, чапляцца.

    • Усселі на чалавека і не даюць яму жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)