усё1, прысл.

  1. Увесь час, заўсёды, пастаянна.

    • Ён у. заняты.
  2. Да гэтага часу.

    • Ён у. яшчэ вучыцца.
  3. Толькі, выключна.

    • Справа расстроілася, і ў. з-за вас.
  4. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць змену прыметы ці нарастанне яе.

    • Вецер у. мацнее.
    • У. больш і больш змяркалася.
  5. У спалучэнні з вышэйшай ступенню і злучнікам «чым» служыць для ўзмацнення процістаўлення.

    • Занятак не вельмі што, але ў. лепш, чым сядзець склаўшы рукі.
  6. Аднак, тым не менш. Як ён ні стараецца, а ў. не атрымліваецца.

  • Усё ж, усё ж такі — тым не менш.

    • Ён усё ж або ўсё ж такі не паехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)