урок назоўнік | мужчынскі род
-
Вучэбная работа, зададзеная вучню.
- Вывучыць у.
- Не зрабіў урокаў (не выканаў).
- На заўтра ў мяне многа ўрокаў.
-
Вучэбная гадзіна, прысвечаная асобнаму прадмету.
- У. роднай мовы.
- Званок на ў., з урока.
- Зарабляць урокамі (даючы прыватныя ўрокі).
-
Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну (устарэлае).
- Выканаць дзённы ў.
-
пераноснае значэнне: Нешта павучальнае, з чаго можна зрабіць вывад на будучае.
- Урокі гісторыі.
- Атрымаць добры ў.
- Гэта табе будзе ў. надалей.
-
Браць урокі чаго ў каго — вучыцца ў каго-н. прыватным чынам, не ў школе.
- Браць урокі музыкі.
- Даваць урокі — выкладаць асобным вучням, не ў школе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)