уперціся, ; зак.

  1. Уперці канец якога-н. прадмета для апоры, супраціўлення, адштурхвання.

    • У. рукамі ў сцяну.
    • У. вяслом у дно.
  2. У час руху наткнуцца на каго-, што-н., выявіць якую-н. перашкоду.

    • Мы ехалі, ехалі і ўпёрліся ў плот.
    • Справа ўпёрлася ў непрадбачную цяжкасць (перан.).
  3. Упарта не згадзіцца з чым-н., на што-н.; занаравіцца (пра жывёл).

    • Упёрся на сваім.
    • Конь упёрся і ні з месца.
  4. З цяжкасцю або без дазволу ўвайсці куды-н.; улезці ў што-н. (разм.).

    • Упёрся ў хату з бруднымі нагамі.
    • Уперліся ў багну.

|| незак. упірацца, .

|| наз. упор, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)