уперці, ​; зак.

  1. З цяжкасцю ўпхнуць, уціснуць у што-н. (разм.).

    • У. рэчы ў чамадан.
  2. Унесці (што-н. цяжкае, грувасткае; разм.).

    • У. мяшок з бульбай у сенцы.
  3. Шчыльна прыціснуць да чаго-н.

    • У. жэрдку ў сцяну.
    • У. рукі ў бокі.
  4. перан. Навязаць каму-н., прымусіць насільна ўзяць што-н. (разм.).

    • У. бракаваны прыёмнік.
  5. перан. Патраціць, выдаткаваць (сродкі, грошы; разм.).

    • У. сто рублёў.

|| незак. упіраць, ✂.

|| наз. упор, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)