удар, , м.

  1. Моцны рэзкі штуршок, сутыкненне з кім-, чым-н. з сілай. Гэты гадзіннік не баіцца ўдараў.

    • Нанесці ў.
    • У. электрычнага току.
  2. Гук (звон, трэск, грукат) ад такога штуршка, а таксама наогул адрывісты гук, стук.

    • У. гадзінніка.
    • У. грому.
  3. перан. Імклівы напад, атака.

    • Флангавы ў.
    • Штыкавы ў.
  4. перан. Непрыемнасць, нечаканае гора, бяда.

    • Перажыць нечаканы ў.
    • У. лёсу.
  5. Кровазліццё ў мозг, апаплексія.

    • Апаплексічны ў.
  6. чаго. Пра біццё сэрца, пульсу.

  • Пад удар (ставіць) каго-што (разм. неадабр.) — у небяспечнае становішча.

  • Пад ударам (быць, знаходзіцца) — у небяспечным становішчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)