трывалы, .

  1. Устойлівы, моцны, які з цяжкасцю паддаецца разбурэнню, надзейны.

    • Трывалая апора.
    • Т. будынак.
  2. перан. Вынослівы, стойкі, цярплівы.

    • Т. чалавек.
    • Т. характар.
  3. Які не мяняецца, надзейны, устойлівы.

    • Т. мір.
    • Трывалая эканамічная аснова.
  4. Пра яду: сытны, пажыўны (разм.).

    • Т. абед.

|| наз. трываласць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)