труба1 назоўнік | жаночы род

  1. Доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет пераважна круглага сячэння, прызначаны для правядзення вадкасці, пары і пад.

    • Водаправодная т.
  2. Духавы медны музычны інструмент з раструбам на канцы.

  3. Канал у арганізме для сувязі паміж асобнымі органамі.

    • Еўстахіева т. (злучае поласць вуха з глоткай).
  4. у знач. выказніка, каму-чаму і без дан. Справа дрэнь, гібель, пагібель (размоўнае).

    • Цянер нам — т.
    • Справа — т.
    • Вылецець у трубу (размоўнае) — разарыцца, застацца без грошай.
    • Хвост трубой (размоўнае жартаўлівае) — 1) аб паднятым і загнутым хвасце; 2) не сумаваць, не падаць духам, трымаць сябе самаўпэўнена.

|| памяншальная форма: трубка.

|| прыметнік: трубны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)